Наверх

Кучко-Алейникова Л.П.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
0
Голосов: 0
Кучко-Алейнікова Лідзія Пятроўна (1922-1992)
Географ, педагог, член геаграфічнага таварыства (з 1954). Нарадзілася 7 ліпеня 1922 г. у в. Аляксінічы Сененскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Бацька, Пётр Нічыпаравіч Алейнікаў выкладаў рускія і беларускія мовы і літаратуры (1906-1926), загадваў Сененскім райаддзелам адукацыі. Маці, Еўдакія Андрэеўна (у дзявоцтве - Пракаповіч) працавала настаўніцай пачатковых класаў. Пасля сканчэння Сененскай СШ з залатым медалём (1940), паступіла на геаграфічны факультэт МДУ імя М. Ламаносава. Падчас вайны сумяшчала вучобу з працай стралка-ахоўніка на заводзе “Станкаканструкцыя”. Пасля сканчэння ўніверсітэта (1945), працавала выкладчыцай геаграфіі ў Каўнаскіх рускіх жаночай гімназіі і прагімназіі для дарослых (1946-1949), у школах Хабараўскага края, у Правідзенская СШ на Чукотцы (1949-1953). У 1953 г. разам з мужам-ваеннаслужачым вяртаецца на Беларусь: працуе настаўніцай геаграфіі ў г. Сянно (1953-1954), старшым лабарантам, асістэнтам кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педагагічнага інстытута (1954-1958). З 1 верасня 1958 г. была вызвалена ад займаемай пасады ў сувязі з рэарганізацыяй геаграфічных кафедраў, факультэта і па скараченню штатаў. У 1958-1977 працавала настаўніцай геаграфіі і астраноміі ў СШ № 14 г. Магілёва. У 1954-1960-х гг. брала ўдзел у працы геаграфічнага таварыства (1959-1960-х у Магілеўскім аддзеле). Памёрла 23 ліпеня 1992 г. Пахавана на Лаўсанаўскіх могілках Магілёва.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Л.П. Кучко-Алейнікава // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха / пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха
Куторга С.С. | Ларченко И.П.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!