Наверх

Кремень Б.И.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1
0
Голосов: 0
Крамень Бэла Ільінічна (1911-1998)
Географ, педагог, член геаграфічнага таварыства. Нарадзілася ў снежні 1911 г. у г. Жлобіне. Пасля сканчэння мясцовай сямігодкі (1929) паступіла на хімічнае аддзяленне Мінскага палітэхнікума. У 1932-1937 гг. па накіраванню Наркамата лёгкай прамысловасці працавала хімікам-тэхнолагам на скурзаводзе г. Магілёва. У 1937–1941 гг. вучылася на геаграфічным факультэце Магілёўскага педінстытута. У 1941-1944 гг. знаходзілася ва эвакуацыі ў Тамбове, Казахстане, Кіргізіі, Саратаўскай вобласці, дзе працавала настаўніцай геаграфіі. 25 гадоў свайго жыцця (1946-1971) прысвяціла выкладчыцкай працы на геаграфічным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута (асістэнт, выкладчык, старшы выкладчык кафедраў агульнай геаграфіі, эканамічнай геаграфіі). Чытала курсы эканамічнай геаграфіі СССР, замежных краін У 1949 г. знаходзілася ў працяглай навуковай камандзіроўцы ў Ленінградзе, дзе пры ЛДУ займалася распрацоўкай аўтарскага лекцыйнага курса “Параённы агляд РСФСР”. Актыўна прымала ўдзел у працы Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства, у вывучэнні Магілёўскай вобласці. 9 жніўня 1971 г. выйшла на заслужаны адпачынак. Памерла 12 снежня 1998 г. Пахавана ў г. Магілёў.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Б.І. Крамень // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934 – 1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха
Кочубеев А.Г. | Краснянский В.Г.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!