Наверх

Красовский Вл. Ив.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
0
Голосов: 0
Красоўскі Уладзімір Іванавіч (1919-1958)
Беларускі эканоміка-географ, педагог. Нарадзіўся ў г.Бабруйск у настаўніцкай сям'і. У 1937-1941 гг. вучыўся на геаграфічным факультэце ва ўніверсітэце г. Растоў-на-Доне. Акрамя геаграфіі захапляўся валейболам: выступаў за розныя каманды Паўночнага Каўказа, прымаў удзел у складзе ”Дынама” у чэмпіянаце СССР (1935). Дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымаў праз два месяцы пасля пачатку вайны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер шэрагу вайсковых узнагарод. У 1945–1950 гг. працаваў у якасці ст. выкладчыка кафедры прыродазнаўства і геаграфіі Мазырскага педінстытута, вучыўся (1950-1953) у аспірантуры пры БДУ (разам з Алесем Адамовічам уваходзіў у нефармальную групоўку “сямёра смелых”). У 1954 г. абараняе дысертацыю па тэме ”Эканоміка-геаграфічная характарыстыка Пінскай вобласці”. У 1954-1955 гг. працаваў у Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, пасля закрыцця апошняга, пераведзены (1955) на працу ў Магілёўскі педінстытут, у якім працаваў спачатку ў якасці старшага выкладчыка кафедры эканамгеаграфіі, дэканам геаграфічнага (1955-1957), гісторыка-геаграфічнага (1957-1958) факультэтаў. У.І. Красоўскі актыўна прымаў уддзел у грамадскім жыцці кафедры, факультэта, Беларускага філіяла геаграфічнага таварыства (крыху не дажыў да даты адкрыцця аддзела геаграфічнага таварыства), удзельнічаў у супольным праекце географаў і гісторыкаў інстытута ”Магілёў у мінулым і будучым” (раздзел ”Магілёў у гады мірнага будаўніцтва”), які стаў асновай для напісання кнігі “Магілёў”. Акрамя геаграфіі, спорта, У.І.Красоўскі меў яшчэ адно захапленне –аўтамабіль (“Масквіч-401”), які стаў прычынай яго трагічнай смерці у 40-гадовым узросце, у росквіце сіл (6.12.1958 г.).
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Эканоміка-геаграфічная характарыстыка Пінскай вобласці. Мн., 1954; Магілёў у гады мірнага будаўніцтва // Магілёў. Мн., 1958.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Перекрестов И.Г. В.И.Красовский //Вопросы географии Белоруссии.-Мн., 1960, Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии. - Мн., 1975; Шаруха І. Красоўскі У.І. //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934 – 1978: Бібліяграфічны даведнік //Склад. І.М.Шаруха /Пад агульн.рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000; Шаруха І.М., Гулінская В.М. У.І. Красоўскі // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд.І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Краснянский В.Г. | Крубич-Лебедев Борис Ал.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!