Наверх

Кочубеев А.Г.

Опубликовано: 4 дня назад (14 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
0
Голосов: 0
Качубееў Апанас Георгіевіч (1917-1971)
Савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Нарадзіўся ў 1917 г. у в. Шасцёраўка Клімавіцкага раёна. Памёр ў 1971 г. Да паступлення на рабфак Магілёўскага педінстытута працаваў токарам. Скончыў геаграфічны факультэт (1938) Магілёўскага педінстытута. Кароткі час працаваў настаўнікам геаграфіі. З восені 1938 г. – у арміі. Пад час Вялікай Айчыннай вайны — палітрук роты, намеснік камандзіра палка па палітычнай частцы. Пасля вайны працягнуў службу ва ўзброеных сілах СССР. У 1966–1970 гг. палкоўнік Качубееў — інспектар Галоўнага палітупраўлення Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флота, з 1970 г. — генерал–маёр, член Ваеннага Савета — начальнік Палітычнага ўпраўлення Туркестанскай ваеннай акругі. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені, чатырма ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў СССР і замежных краін.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Клімавіцкага раёна — Мінск : Універсітэцкае, 1995. — С. 622.
І.М. Шаруха
Короткевич Е.С. | Кремень Б.И.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!