Наверх

Кірыенка М.Г.

Опубликовано: 2640 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 672
0
Голосов: 0
Кірыенка М.Г.
(1935-2003)

Міхаіл Герасімавіч Кірыенка нарадзіўся 3 лістапада 1935 г. у в. Галічы Клімавіцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Галіцкую сямігодку (1950), Магілёўскае педвучылішча (1954), геаграфічны факультэт БДУ (1964), аспірантуру ІЭ АН БССР (1969).
Працаваў настаўнікам пачатковых класаў школ Клімавіцкага раёна, загадчыкам Арцёмаўскай ПШ (1954), у Мышкавіцкай СШ Кіраўскага раёна (1957-1959). Служыў у СА (1954-1957).
Пасля сканчэння БДУ, працаваў у Інстытуце эканомікі АН БССР (1964-1990). Прайшоў пасады ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесніка дырэктара інстытута па навуковай рабоце. З 1990 да 2003 г. працаваў заг. аддзела сацыяльна-эканамічных праблем у Нацыянальным Інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; з’яўляўся членам Вучонага савета НІА, членам Савета па абароне дысертацый пры НДЭІ Мінэканомікі, працаваў вядучым спецыялістам (экспертам) па эканамічных і сацыялагічных навуках ў БелВАК.
Кандыдат (1970), доктар (1990) эканамічных навук, чл.-кар. Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук. Узнагароджаны 3 медалямі СССР.
Аўтар і сааўтар больш за 90 навуковых прац, у т.л. 12 манаграфій па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця гаспадаркі Беларусі, сацыяльна-эканамічных пытаннях адукацыі. Прызнаны аўтарытэт у галіне рэгіянальнай эканомікі (сфармаваў асабістую школу навукоўцаў). З’яўляўся распрацоўшчыкам даследаванняў: “Арганізацыйна-эканамічныя асновы вытворча-камерцыйнай дзейнасці навучальных устаноў”, “Комплексны прагноз развіцця адукацыі на перыяд да 2010 г.”, “Сусветная практыка падаткаабкладання ў сістэме адукацыі”, “Даследаванне праблем забеспячэння і распрацоўкі прагноза патрэбаў устаноў адукацыі ў педкадрах”, “Распрацоўка і эканамічнае абаснаванне мерапрыемстваў па сацыяльнай абароне сістэмы адукацыі ва ўмовах рынку”, “Сацыяльна-эканамічныя і арганізацыйна-прававыя асновы рэфармавання сістэмы адукацыі” і інш., з’яўляецца распрацоўшчыкам пакета дакументаў для І з’езда настаўнікаў Беларусі.
Памёр 16 студзеня 2003 г.

1.1. 1.Комплексность хозяйства региона. – Мн., 1985; 2. Эффективность использования основных фондов молочной промышленности БССР. – Мн., 1972; 3. Индустриальный комплекс республики (темпы, структура, эффективность).-Мн., 1977; 4. Раздзел «Гаспадарка» //Геаграфія Беларусі: Энц.даведнік школьніка. – Мн., 1992.-С.224-293. 5. Фондоемкость общественного производства. – Мн., 1977 (у сааўт.). 6. Методические аспекты формирования показателей эффективности общественного производства. – Мн., 1983 (у сааўт.). 7. Социальная инфраструктура региона. – Мн., 1986 (у сааўт.). 8. Специализация и эффективность промышленного производства в сельскохозяйственных предприятиях. – Мн., 1968. (у сааўт.). 9. Теоретические и методологические вопросы интенсификации общественного производства Урала. – Свердловск, 1984 (у сааўт.). 10. Развитие присущих социализму форм интеграции науки и производства. – М., 1985 (у сааўт.). 11. Населенный пункт //ЭПБ.-Мн., 1984.-Т.3. (у сааўт.). 12. Прырода //ЭПБ. –Мн., 1983.-Т.4. (у сааўт.).
Я.Л.Мінкін | М.П.Мельнікаў
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!