Наверх

К.І.Лукашоў

Опубликовано: 2640 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 657
0
Голосов: 0
К.І.Лукашоў
(1907-1987)
Буйны беларускі вучоны ў галіне геалогіі, геахіміі і геаграфіі Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў нарадзіўся 7 студзеня 1907 г. у в.Гарадзец Быхаўскага раёна.
Першапачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы (бацька аддаў яго ў навучанне мясцоваму яўрэю), а сярэднюю – у Быхаве. Пасля сканчэння школы працаваў на камсамольскай рабоце (1922-25) у в.Гарадзец, сакратаром ячэйкі ў Быхаве, загадчыкам клуба, сакратаром арганізацыі на Ветранскім шклозаводзе (1925-27).
Пасля сканчэння ЛДУ (1931) К.І.Лукашоў пачынае навуковую і педагагічную дзейнасць. У 24 гады ён стаў загадчыкам кафедры, крыху пазней – дэканам, рэктарам Ленінградскага універсітэта. У 1937 г. Канстанцін Ігнатавіч абараняе дысертацыю. Доктар геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1938).
У 1939-44 г.г. К.І.Лукашоў працаваў на адказнай пасадзе ў Наркамаце замежнага гандлю, прадстаўляў СССР у ЗША, дзе адказваў за набыццё па “Ленд-Лізу” бронетэхнікі, самалётаў, узбраення. Пад час вайны К.І.Лукашову было прысвоена званне палкоўнік.
Апасля вайны К.І.Лукашоў працаваў прафесарам, загадчыкам кафедры інстытута замежнага гандлю (Масква), Маскоўскага універсітэта.
Пасля вяртання на Беларусь, К.І.Лукашоў быў абраны акадэмікам АН БССР. Працаваў рэктарам БДУ (1956-69), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук (1956-69) і адначасова узначальваў лабараторыю геахіміі тэхнагенэзу Інстытута геахіміі і геафізікі (ІГН) АН БССР. У 1963-70 г.г. Лукашоў загадваў лабараторыяй геахімічных праблем АН БССР, у 1971-77- працаваў дырэктарам Інстытута геалагічных навук АН БССР.
Навуковыя працы К.І.Лукашова прысвечаны праблемам грунтазнаўства, фізічнай і эканамічнай геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі. К.І.Лукашоў з’яўляецца заснавальнікам генетычнага глебазнаўства ў СССР, беларускай геахімічнай школы.
Канстанцін Ігнатавіч распрацаваў занальную геахімічную класіфікацыю кары выпятрэння. За адкрыццё і разведку нафты на Беларусі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР (1972). Заслужаны дзеяч навук БССР (1967). Заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства (1954), яго прэзідэнт (1957-60).
К.І.Лукашоў удастоены шэрагу дзяржаўных узнагарод, сярод якіх два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Дружбы Народаў.
Памёр акадэмік К.І.Лукашоў 23 мая 1987 г..
1.1. 1.Введение в палеогеохимию земной коры.-Мн., 1974.-240с; 2.Генетические типы и фации в природе.-Мн., 1960.-368с; 3.Геохимическое поведение элементов в гипергенном цикле миграции.-Мн., 1964.-463с; 4.Геохимические поиски элементов в зоне гипергенеза. Кн.1.-Мн., 1967.-300с; 5.Геохимические процессы миграции и концентрации элементов в биосфере.-Мн., 1957.-220с; 6.Грунты СССР.-Л., 1939.-364с; 7.Образование и миграция нефти.-Мн., 1974.-134с (у сааўт.); 8.Геохимическое изучение земной коры.-Мн., 1977.-176с. (у сааўт.); 9.Основные вопросы геологии и палеогеографии антропогена.-Мн., 1959.-287с; 10.Основные генетические типы четвертичных отложений.-Мн., 1955.-260с; 11.Основы литологии и геохимии коры выветривания.-Мн., 1958.-470с; 12.Очерки по геохимии зоны гипергенеза.-Мн., 1963.-448с; 13.Проблема лёссов в свете современных представлений.-Мн., 1961.-219с; 14. Человек и биосфера.-Мн., 1976.-200с. (у сааўт.).
1.2. 1.Лукашоў К.І. //Бел.ССР: Каротк.энц.-Мн., 1981.-С.372; 2.Лукашоў К.І. //Энц.прыроды Беларусі. У 5тт.-Мн., 1984.-Т.3.-С.217; 3.Лукашёв К.И. //Академия наук Бел.ССР.-Мн., 1979.-С.495-496; 4.Биобиблиографический указатель научных трудов академика АН БССР К.И.Лукашёва: (К 80 летию со дня рождения).-Мн., 1987.-69с; 5.Вопросы географии Белоруссии /Сб.ст./-Мн., 1960.-Вып.1; 6.Константин Игнатьевич Лукашёв: К 80-летию со дня рождения белорус.учёного в обл.геохимии //Весці АН БССР.Сер.хім.навук.-1987.-№2.-С.115-118.
(І.М.Шаруха)
П.А.Лярскі | С.С.Кутарга
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!