Наверх

Ходорович М.Н.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 17
0
Голосов: 0
Хадаровіч Марыя Нічыпараўна (1919-2003)
Географ, педагог, метадыст пачатковага прыродазнаўства і геаграфіі. Нарадзілася 3 красавіка 1919 г. у г. Касцюковічы. Род Хадаровічаў пазначаны ў гербоўніку дваран Магілёўскай губерні (1909), служывая шляхта ВКЛ на памежжы з Маскоўскай дзяржавай. Скончыла мясцовую школу камуністычнай моладзі (1933), Аршанскі педтэхнікум (1935), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1937). За педагагічную працу ў 1935 г. узнагароджана Ганаровай граматай наркамасветы БССР з прысваеннем звання “Ударнік вучобы і грамадскай працы”. Працавала настаўніцаў мовы і літаратуры ў Аршанскім астаўніцкім інстытуце, у школе г. Касцюковічы (1937-1939), у сельскіх школах Падмаскоўя (1939-1941). З пачаткам вайны эвакуіравана ў Башкірыю, дзе працавала ў школе і займалася на геаграфічным факультэце Арлоўскага педінстытута, што быў вывезены ў г.Бірск (Башкірыя). У 1943 г. разам з інстытутам пераязджае спачатку ў г.Ялец, а потым і ў г. Арол (1944). Выдатніцу вучобы, сталінскую стыпендыятку нельга было не выўважыць са студэнцтва і таму, пасля сканчэння педінстытута, была пакінута на працу ў якасці асістэнта па кафедры геаграфіі. Апасля здачы кандыдацкага мінімума па спецыяльнасці “Методыка выкладання геаграфіі”, у 1951-1952 гг. знаходзілася ў навуковай камандзіроўцы ў Маскве, дзе пры МДПІ імя У.Леніна абараніла кандыдацкую дысертацыю (“Выкарыстанне фізіка-геаграфічных умоў г.Арол у выкладанні геаграфіі ў сярэдняй школе“). У Арлоўскім педінстытуте чытала курсы агульнай фізгеаграфіі, методыкі геаграфіі, вяла летнія палявыя практыкі. Пасля закрыцця геафака ў Арлоўскім педінстытуце, вярнулася ў Беларусь. У 1957-1988 гг. працавала ў Магілёўскім педінстытуце спачатку на геаграфічным факультэце, адначасова на геаграфічным і педагагічным (1957-1977), а потым - на педагагічным (1977-1988). Дацэнт (1966) Хадаровіч для географаў інстытута чытала фізгеаграфію частак свету, методыку выкладання геаграфіі, а для студэнтаў начфака - курс методыкі прыродазнаўства. З’яўляецца адным з першых аўтараў дапаможнікаў па методыцы пачатковага прыродазнаўства на Беларусі. Шмат карысці настаўнікам пачатковых класаў і студэнтам педфака прынеслі яе дапаможнікі "Методика преподавания природоведения” і “Практикум по методике преподавания природоведения” (у сааўт.), географам - распрацоўкі экскурсій, пазакласных мерапрыемстваў. Марыя Нічіпараўна зарэкамендавала сябе не толькі як таленавіты педагог, навуковец, але і як здольны арганізатар, кіраўнік. У 1961-1964 гг. яна ўзначальвала педфак, у 1975-1977 - з’яўлялася загадчыкам кафедры геаграфіі і дэканам (апошнім) геаграфічнага факультэта. Пасля скасавання геаграфічнага факультэта, М.Н.Хадаровіч працавала на кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання, выкладала курсы землязнаўства, методыкі прыродазнаўства, вяла вучэбныя летнія практыкі. Аўтар і сааўтар больш за 20 навуковых прац па праблемах методыкі выкладання геаграфіі і пачатковага прыродазнаўства, па фізічнай геаграфіі. Актыўна ўдзельнічала і ў працы Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства. Педагогічна-навуковая дзейнасць адзначана 3 медалямі і шэрагам грамат міністэрства, ЦК ЛКСМБ, педагагічнага таварыства БССР. У ліпені 1988 г. выйшла на пенсію і пераехала на жыллё да сына ў г.Арол. Памерла 19 сакавіка 2003 г.Пахавана ў г. Арол.

АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Географические экскурсии в районе г.Орла. //Уч.записки Орловского пединститута.-1956-Т.3.-Вып.3; Экскурсия по теме “Природные зоны” // География в школе.–1957.-№2; Климат. //Природа Орловской области –Орел, 1961; Опыт проведения полевых практик на историко-географическом факультете. - Могилёв, 1961 (у сааўт.); Летнія заданні вучням: Геаграфія. //Нар. Асвета.-1961.-№5.-С.61-70 (у сааўт.); Практикум по методике преподавания природоведения.-Мн., 1965 (у сааўт); Методика преподавания природоведения. - Мн., 1966; Школьные географические вечера. - Мн., 1969; Пособие по географии для поступающих в вузы. - Мн., 1978. (у сааўт); Бенгальская раўніна //БелСЭ, т.2.-Мн.,1970; Брахмапутра //там жа; Гімалаі //там жа, т.3.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии.-Мн., 1975; Жучкевич В.А. Географическое образование в БССР //там жа; Шаруха І. Выдатны географ, арганізатар М.Н.Хадаровіч //Педагог (МДПІ).–1997.-№3; Хадаровіч М.Н. //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934 – 1978: Бібліяграфічны даведнік //Склад. І.М.Шаруха /Пад агульн.рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000;
(І.М.Шаруха)
Фридман С.А. | Хомяков Владимир Георгиевич
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!