Наверх

Филиппович Валентина Яковлевна

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 21
0
Голосов: 0
Філіповіч Валянціна Якаўлеўна (1909-1942)
Цікавы, таленавіты географ з вельмі кароткім, але яркім жыццём. Нарадзілася 15 чэрвеня 1909 г. у г. Круглае. Пасля сканчэння Круглянскай сямігодкі (1925) і СШ у Ленінградзе (1926), вучылася на геаграфічным факультэце ЛДУ (1926-1931), у аспірантуры па кафедры геамарфалогіі ЛДУ (1931-1934). Кандыдат геаграфічных навук (1934).
З восені 1934 г. працавала на геаграфічным факультэце ЛДУ: у 1934-1935 гг. загадчык кабінета геамарфалогіі, у 1935-1938 гг.- асістэнт, у 1938-1942 гг. - дацэнт кафедры геамарфалогіі. У канцы 1930-х гг., калі працавала па дамовах з Архангельскам і Хабараўскам, планавала пісаць доктарскую дысертацыю; удзельнічала ў праектаванні “Вялікага Архангельска”, у раянаванні тэрыторыі горада, у стварэнні інжынерна-геалагічнай карты, вывучэннем Ніжняга Прыамур’я. Значны ўклад унесла і ў вырашэнне праблем стратыграфіі чацвярцічных адкладаў. У 1942 г. у 33 - гадовым узросце была рэпрэсавана органамі НКУС.

БІБЛІЯГРАФІЯ: Гапеева М.М., Ермолаев М.М., Сваричевская З.А., Чемеков Ю.Ф. Валентина Яковлевна Филиппович. //Навуковая спадчына геолагаў і географаў зямлі беларускай.-Мн.: ІГН НАНБ, 1996.-С.24-28. Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд. І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
І.М. Шаруха, Т.М.Шаруха (Шаршнёва)
Фёдоров И.М. - Янка Мавр | Фрейдин И.Л.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!