Наверх

Федоровіч В.П.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 20
0
Голосов: 0
Федаровіч Вацлаў Пятровіч (1848-1911)
Краязнавец, аматар геаграфіі, краязнаўца, калекцыянер, юрыст. Член-карэспандэнт Кракаўскай АН. Нарадзіўся ў Магілёве ў 1848 г. Скончыў Маскоўскі універсітэт. З 1872 г. працаваў адвакатам у Саратаве, Балашове, Царыцыне, Ерэване. З 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Дапамагаў у раскопках археолагам, у т.л. М.Ф. Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагістычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх калекцыянераў Бергнера і Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі і Літвы, беларускія і літоўскія выданні XYIII-XIX ст. Свае артыкулы па гісторыі краю друкаваў у “Витебских губернских ведомостях”. Складальнік і ініцыятар выдання літаратурна-краязнаўчага зборніка “З ваколіц Дзвіны” (Віцебск, 1912). Распрацаваў статут Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. У 1920 г. на падставе яго калекцый арганізаваны своеасаблівы музей старажытнасцей імя В.Федаровіча, які ў 1924 г. стаў часткай Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
І.М. Шаруха
Фёдоров В.С. | Фёдоров И.М. - Янка Мавр
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!