Наверх

Ф.І. АСМАЛОЎСКІ

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 631
0
Голосов: 0
АСМАЛОЎСКІ Ф.І.

Францішак Іванавіч Асмалоўскі нарадзіўся у 1900 г. у в. Гірэевічы Клімавіцкага раёна у шматдзетнай сям’і. Тут прайшлі першыя 14 і апошнія 13 год жыцця. У 1906-1910 гг. вучыўся у прыхадскім вучылішчы (паступіў у 6 год, бралі- з 8) у Клімавічах. Меў вялікую прагу да адукацыі. У 1910-1914 – у гарадскім вучылішчы. 1914-1917 – Курскае землевымяральнае вучылішча. У 1917 г. паехаў у Маскву да параненага брата. 1917-1924 гг. – горная акадэмія з 7 гадамі навучання. Нягледзячы на голад, нестачу – усе вытрымаў (студэнтам нават жабраваў). Скончыў акадэмію з адзнакай. Быў пакінуты ў Маскве. Потым працаваў галоўным інжынерам ў Горлаўцы, Сызрані (Кашырскі руднік), 18 гадоў прапрацаваў ў Комі АССР. З 1958 г. выйшаў на пенсію і пераехаў на Беларусь. Жыў у сястры у Клімавічах. 6 год напружанай працы над рукапісам “Клімавічы і Клімавіцкі раён”. У 1969 г. скончыў працу над кнігай – 176 старонак і 24 л. дадаткаў з апісаннем герба Клімавіч, фотаздымкі, спіскі знакамітых землякоў – усяго 2 паасобнікі (1 – паас. – музей, 2-гі - бібліятэка). Напісаў брашуру “Ахова прыроды”, якая выдадзена ў Магілеве у 1968 г. таварыствам “Веды”.

Памяць: Клімавіцкі раён. – Мн…… -С.636-637.
М.Н.Хадаровіч | В. Ф. Мядзведзеў
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!