Наверх

Д.І.Пагуляеў

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 731
0
Голосов: 0
Д.І.Пагуляеў
(1890 – 1974)
Выдатны расійскі і беларускі геолаг, географ і педагог Данііл Іванавіч Пагуляеў нарадзіўся ў 1895 г. у в.Горы Горацкага раёна. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі, браў удзел у Першай сусветнай вайне. Д.І.Пагуляеў скончыў Рагачоўскае педвучылішча (1919) і Смаленскі педінстытут (1924), з якім звязаў усё астатняе жыццё.
У даваенны час Данііла Іванавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, працаваў выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры геалогіі Смаленскага педінстытута. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кавалер трох ордэнаў Айчыннай вайны І-ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
З 1946 г. і да выхаду на пенсію (1971) узначальльваў спачатку кафедру фізгеаграфіі і геалогіі, потым – геалогіі і картазнаўства. Доктар геолага –мінералагічных навук (1957), прафесар (1958) Пагуляеў не быў кабінетным ву-чоным - яго цягнулі экспедыцыі, геолагаразведачныя працы, цікавілі пытанні аб практычным прымяненні сваіх ведаў. Ён займаўся галоўным чынам вывучэн-нем Смаленскай, Бранскай абласцей і тэрыторый, што да іх прылягаюць, у т.л. роднай Магілёўшчыны.
Адкрытыя і апісаныя экспедыцыямі Д.І.Пагуляева радовішчы шкляных пяскоў, вапнякоў, фасфарытаў Смаленскай, Бранскай і Калужскай абласцей распрацоўваюцца да сённяшняга дня.
Па выніках палявых даследаванняў Д.І.Пагуляевым напісана больш за 100 навуковых прац, у т.л. больш за 50 - манаграфічнага зместу. Працы Данііла Іванавіча не згубілі сваёй актуальнасці і ў ХХІ ст..
Веды і вопыт навукоўца і педагога выкарыстоўваліся абласным кіраўніцтвам і міністэрствам асветы. Усе пасляваенныя гады Д.І.Пагуляеў быў членам абласнога планавага камітэту, навукова-метадычнай камісіі міністэрства асветы РСФСР, працаваў лектарам (1946-72), старшынёй (1947-57) абласнога аддзялення таварыства “Веды”. Прафесар Пагуляеў – арганізатар і першы старшыня Смаленскага аддзела Усесаюзнага геаграфічнага таварыства. Як вялікі знаўца прыроды Смаленскага Падняпроўя, Д.І.Пагуляеў быў актыўным папулярызатарам краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва і, асабліва, вучнёўскай і студэнцкай моладзі.
Навукова – педагагічнай дзейнасць Данііла Іванавіча Пагуляева адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалю-цыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, званнем “Заслужаны дзеяч навукі РСФСР”. Імем нашага земляка названа адна з навучальных аўдыторый Смаленскага педуніверсітэта.

1.1. 1.Геология и полезные ископаемые Западной области. –Смоленск: Запгиз, 1935; 2. Фосфориты Западной области //Геология и полезные ископаемые Западной области. –Смоленск: Запгиз, 1938; 3. Стекольная промышленность и её сырьевая база. –Смоленск: Смоленск. кн. изд.-во, 1948 (у сааўт. з С.Ю.Брансбургом); 4. Геология и полезные ископае-мые Смоленской области. В 2-х тт. –Смоленск, 1955; 5. Тектонические структуры северной окраины Днепровско –Донецкой впадины. - Смоленск: Смоленск. кн. изд.-во, 1959; 6. Из-вестковые туфы: (Месторождения и использование в сельском хозяйстве). –Смоленск: Смо-ленск. кн. изд.-во, 1965; 7. Природа Смоленска и его окрестностей. –М.: Моск. Рабочий, 1965 (у сааўт.); 8. Смоленская область: Краеведческий словарь. -–М.: Моск. Рабочий, 1978 (сааўт. і рэд.).
2.2.1.Бельтюков Б. И всё это вместе называется – жизнь //Рабочий путь. –1965, 25 дек.; 2.Махотин Б. Право быть незабытым //Край Смоленский.-1965.- № 3-6; 3. Кондрашенков А.А. Юбилей учёного и педагога //Рабочий путь. –1970, 23 дек.; 4. Пагуляеў Д.І. //БелСЭ. –Мн., 1973.-т.7.-С.597; 5. Погуляев Д.И. //Смоленск: Краткая энц.. –Смоленск: ТРАСТ – ИМАКОМ, 1994.
(У.Г.Хамякоў)
В.М.Нядзвецкі | І.І.Пірожнік
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!