Наверх

Чырвоны В.В.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 17
0
Голосов: 0
Чырвоны Васіль Васільевіч (н. 1937)
Прыродазнавец, эколаг, спецыяліст па вядзенню паляўнічых гаспадарак. Нарадзіўся ў 1937 г. у г. Анапа. Вучыўся на біёлага-глебавым факультэце Днепрапятроўскага (1956-1958), на біялагічным факультэце Ленінградскага (1958-1961) універсітэтаў. Працаваў у Сасноўскай лесапаляўнічай гаспадарцы (Расія, 1962-1964) у якасці спецыяліста па паляванню, асістэнтам кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута (1964-1966), прымаў удзел у вывучэнні паляўнічых гаспадарак Беларусі, Чэрыкаўскага паляўнічага заказніка, эколага-геаграфічных умоў бабровых пасяленняў (па рэкамендацыі П.А. Лярскага, які і сам займаўся “бабровай” тэматыкай у 1940-1960-х гг.), напісаў навуковыя працы “Улік бабровай дзічы” і “Паляванне і паляўнічая гаспадарка”. У 1966 г. выбыў з Магілёва на працу ў Окскі дзяржаўны запаведнік. Пазней працаваў у навукова-доследных установах, на біёлага-хімічным факультэце Белгародскага ўніверсітэта. Кандыдат біялагічных навук (1975). Дацэнт (1984).
БІБЛІЯГРАФІЯ: В. В. Чырвоны // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха / пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха
Чертков В.Е. | Шадраков А.В.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!