Наверх

А.М.Розін

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 559
0
Голосов: 0
А.М.Розін
(1881-1942)
Геолаг Аляксандр Майсеевіч Розін нарадзіўся 28 лістапада 1881 г. у г.Магілёў. Пасля паспяховага заканчэння навучальнага курса ў Магілёўскай гімназіі (1902), ён выехаў у Нямеччыну, дзе скончыў Фрайбергскую горную акадэмію (1909). Пасля вяртання на радзіму, А.М.Розін у 1909 г. пачынае працу горнага інжынера па разведцы і выкарыстанню радовішчаў жалезных руд (вохра) і вогнеупорных глін каля г.Лоеў (ур.Ляхава Гара).
З 1927 г. А.М.Розін з'яўляўся намеснікам начальніка горнага аддзела Вышэйшага Савета Народнай Гаспадаркі БССР, а ў 1931 - 33 г.г. –намеснікам начальніка Беларускага геолагаразведачнага трэста. На працягу 1933-37 г.г. працаваў у БелНДІ прамысловасці начальнікам групы даследаванняў, кансультанта па мінеральнай сыравіне. З 1937 г. А.М.Розін зноў на працы ў геалагічным упраўленні: намеснік начальніка, начальнік, кансультант, начальнік навукова-доследнага сектара.
У 1938 г. А.М.Розіну было прысвоена званне прафесар, а ў 1940 г. быў абраны член-карэспандэнтам АН БССР. Розін –даследчык не толькі радовішчаў вохры, але і тарфяных радовішчаў, адкрывальнік солей, радовішчаў мелу, фасфарытаў, кварцавых пяскоў. За адкрыццё радовішчаў каменнай солі на тэрыторыі Беларусі А.М.Розін пасмяротна ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1952).
З пачаткам вайны А.М.Розін знаходзіўся ў эвакуацыі ў Куйбышаўскай вобласці, дзе працаваў у геалагічным упраўленні.
Памёр А.М.Розін 10 красавіка 1942 г..

2.1. 1. Розін А.М.//БелСэ.-Мн., 1973.-Т.9.-С.150; 2.Розін А.М. //Бел.ССР: Карот. энц.-Мн., 1981.-Т.5.-С.516; 3.Розін Аляксандр Майсеевіч //Энц.прыроды Беларусі. У 5тт.-Мн., 1985.-Т.4.-С.375-376; 4. Розин А.М. //Академия наук Белорусской ССР.-Мн., 1979.-С.581-582.
(І.М.Шаруха)
А.М.Розін | А.Сангоўскі
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!