Наверх

А.Ф.Фольбарт

Опубликовано: 2591 день назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 2 раза — последний 14 января 2013
Просмотров: 647
0
Голосов: 0
А.Ф.Фольбарт
(1800-1876)
Аляксандр Фёдаравіч Фольбарт нарадзіўся ў 1800 г. у г.Магілёве ў сям’і пастара. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пецярбургу. Вучыўся медыцыне ў Германіі, Францыі, Англіі. Працаваў урачом у Пецярбургу.
А.Ф.Фольбарт з любоўю адносіўся да прыродазнаўчых навук. З 30 гадовага ўзросту ён пачаў займацца мінералогіяй, склаў багатую калекцыю мінералаў і адкрыў ванадзеевакіслую медзь, якой прысвоілі назву “фальбарцыт”. Фольбарт сур’ёзна займаўся і палеанталогіяй. З 1846 г. ён правадзейны, а з 1858 – ганаровы сябра мінералагічнага таварыства. У 1863 г. абіраўся правадзейным сябрай Маскоўскага і Рыжскага таварыстваў даследчыкаў прыроды, Маскоўскага таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі, пазней – Імператарскага Рускага геаграфічнага і інш. навуковых таварыстваў.

2.1. 1.Фольбарт А.Ф. //Бел.СЭ.-Мн.,1974.-т.11.-С.652; 2.Грыцкевіч В. Наш зямляк –вядомы вучоны //Магіл.праўда.-1971.-1 вер.; 3.Л.Гурковіч. А.Ф.Фольбарт //Географы і геолагі –ураджэнцы Магілёўскай вобласці. -Магілёў, 1995.-С.43-44.
(Л.Я.Гурковіч)
В.Я.Філіповіч | П.І.Хаўратовіч
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!