Наверх

3-я гадавіна з дня смерці П.А. Лярскага

Опубликовано: 1021 день назад (26 октября 2016)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 506
+2
Голосов: 2
25 кастрычніка 2016 г. калегі і вучні знакамітага беларускага педагога, вучонага - прыродазнаўцы, краязнаўцы, географа, заснавальніка сучаснага беларускага пачатковага прыродазнаўства, Ганаровага Сябра ГА "Беларускае геаграфічнае таварыства" Пятра Аляксеевіча Лярскага (2.1.1918-25.10.2013)адзначылі 3-ю гадавіну з дня смерці вучонага. Грамадзянская паніхіда адбылася на Грузаўскіх могілках г. Магілёва, дзе пахаваны вучоны. Гарадской тапанімічнай камісіяй пры Магілёўскім гарвыканкаме прынята рашэнне аб уключэнні імя Лярскага ў рэзервовы спіс найменавання вуліц (рашэнне студзень, 2014), разгледжана пытанне і ўхвалена прапанова (верасень 2016 г.) Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства аб усталяванні мемарыяльнай дошкі да 100-годдзя з дня нараджэння. Да 100-годдзя вучонага плануецца выданне РУП "Белпошта" (накіраваны адпаведныя лісты ад БелГТ і Магілёўскага аблвыканкама аб уключэнні ў план выдавецтва)паштовай карткі, канверта, маркі. Магілёўскі аддзел прапануе назваць 2018 г. Годам Лярскага і правесці шэраг мерапрыемстваў краязнаўчага і геаграфічнага характару ва ўстановах адукацыі краіны.
Магілёўскія географы просяць дасылаць прапановы па ўшанаванню памяці П.А. Лярскага.
"Магілёўскі мерыдыян" | Новый номер журнала "ММ"
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!