Наверх

І.І.Трухан

Опубликовано: 2591 день назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 676
0
Голосов: 0
І.І.Трухан
(1915-2000)
Эканамгеограф, кандыдат геаграфічных навук (1949), прафесар (1965) Іван Іванавіч Трухан нарадзіўся 11 (24) снежня 1915 г. у с.Каменка Глускага раёна. Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1938), ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1946). У 1949-50, 1953-62 і з 1967г – у БДУ (з 1954-дацэнт, з 1968 –заснавальнік і загадчык кафедрай эканамічнай геаграфіі СССР). У 1950-53 г.г. –прарэктар, у 1962-65 –рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі, у 1965-67 –дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка - матэматычных метадаў плана-вання пры Дзяржплане БССР.
Працы ў асноўным прысвечаны размяшчэнню сельскагаспадарчай вы-творчасці, эканамічнай геаграфіі Беларусі, па геаграфіі гаспадаркі Гомельскай вобласці. Прымаў удзел у складанні Атласа БССР.
Пад кіраўніцтвам І.І.Трухана падрыхтавана некалькі дзесяткаў аспірантаў. Сярод вучняў Івана Іванавіча найбольш знакамітымі з’яўляюцца дактары навук, прафесары С.І.Сідор, аўтар падручнікаў па геаграфіі; І.І.Пірожнік, дэкан геафака БДУ (з 1999г.), кандыдаты навук, дацэнты Н.І.Жураўская, Л.А.Паўловіч, В.С.Шаплыка, В.І.Ваньшына.
Памёр на 85 годзе жыцця 16 чэрвеня 2000 г.. Пахаваны ў Мінску.

1.1. 1.Вопросы географии Белоруссии.-Мн., 1970.-Вып.2. (сарэд., сааўт.); 2. Гео-графия Белоруссии: Учебн.для геогр.фак.-тов вузов. –Мн., 1965.-386с. (рэдактар); 3.Физическая и экономическая география /БССР/: Сб.статей.-Мн., 1960.-183с (рэдактар); 4.Экономическая география Белоруссии: (Учеб.пособ.для экономич.вузов и фак..-2-е изд., перераб. и доп.-Мн., 1973.-246с.
1.2. 1.Трухан І.І. //БелСЭ.-Мн., 1974.-Т.10.-С.303; 2.Краснопольский А.В. Отечест-венные географы: Биобиблиографический словарь. В 3тт.-СПб., 1995.-Т.3.-С.383.
(Л.Я.Гурковіч, І.М.Шаруха)
А.Я.Сцефаненка | В.Я.Філіповіч
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!