Наверх

І.І.Пірожнік

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 874
0
Голосов: 0
І.І.Пірожнік
(нар. у 1952)
Беларускі эканамгеограф, распрацоўшчык пытанняў рэкрэацыйнай геаграфіі і геаграфіі турызму Іван Іванавіч Пірожнік нарадзіўся 2 студзеня 1952 г. у п.Міжрэчча Клічаўскага раёна. Скончыў Лянёўскую ПШ (1962), Пераколь-скую СШ (1968), геаграфічны факультэт БДУ (1973), аспірантуру (1976). Член геаграфічнага таварыства (з 1974).
Першая навуковая праца “Маятнікавая міграцыя насельніцтва ў Полацкім жыллёва – прамысловым комплексе” (1972) была адзначана Дыпломам на Рэспубліканскім аглядзе – конкурсе студэнцкіх работ. Асноўныя палажэнні ды-пломнай працы (па праблемах эканамгеаграфічнай ацэнкі прыродных рэсурсаў Беларусі для мэт адпачынку і турызма) былі надрукаваны ў “Известия АН СССР. Сер. географ.”(1975).
Падчас вучобы ў аспірантуры ўдзельнічаў у эканамгеаграфічным атрадзе рэкрэацыйнай экспедыцыі Інстытута геаграфіі АН СССР, які працаваў у Пад-маскоўі, Прыбалтыцы, Беларусі, на Паўночным Каўказе, у Паволжжы. Вынікі даследаванняў па тэрытарыяльнай арганізацыі турыскай гаспадаркі былі абагу-лены ў кандыдацкай дысертацыі “Эканамгеаграфічныя праблемы фарміравання тэрытарыяльных рэкрэацыйных сістэм і рэкрэацыйнага раянавання ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе Бел.ССР)”. Кандыдат геаграфічных навук (1977). У 1993 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Доктар прыродазнаўчых навук (1993, Варшава), доктар геаграфічных навук (1996, Мінск).
З 1976 г. навуковая і педагагічная праца І.І.Пірожніка звязана з кафедрай эканамічнай геаграфіі замежных краін БДУ: асістэнт (1976–82), дацэнт (1982- 95), прафесар (з 1995).
За гады працы даследаванні І.І.Пірожніка былі накіраваны на вывучэнне праблем рэкрэацыйнага прыродакарыстання і тэрытарыяльнай арганізацыі турызма, урбанізацыі і развіцця буйных гарадоў, рэгіянальных адрозненняў узроўня жыцця і тыпалогіі эканамгеаграфічных раёнаў Беларусі. З’яўляўся адным з навуковых кіраўнікоў і адказным выканаўцам “Рэгіянальнай схемы арганізацыі экскурсійнага турызма ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе БССР)” (1980), “Праблемы тэрытарыяльнай арганізацыі турысцкіх комплексаў” (1985, сумесна з Люблянскім універсітэтам, СФРЮ), у распрацоўцы сацыяльна –геаграфічных прынцыпаў тэрытарыяльнай арганізацыі адпачынку насельніцтва буйных гарадоў” (1992).
Асноўныя навуковыя вынікі даследаванняў былі абагулены ў доктарскай дысертацыі “Сацыяльна – геаграфічныя тэндэнцыі развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі турысцкага абслугоўвання (на прыкладзе СССР у 1976-90 г.г.)”, якая ў 1992 г. была выдадзена асобнай манаграфіяй у выдавецтве Сілезскага універсітэта (г.Катовіце, РП), а ў чэрвені 1993 г. абаронена ў Ягелонскім універсітэце.
У 1977-78 г.г. І.І.Пірожнік праходзіў стажыроўку на кафедры геаграфіі турызма Сафійскага універсітэта (Балгарыя), у 1984 – у Люблянскім універсітэце (СФРЮ). У 1986-93 г.г. Іван Іванавіч працаваў па кантракту дацэнтам кафедры эканамгеаграфіі Сілезкага універсітэта. Выступаў з лекцыямі перад студэнтамі Сафійскага і Люблянскага, Гданьскага універсітэтаў, Варненскага інстытута народнай гаспадаркі, Галоўнай Школы Планавання і Статыстыкі (Варшава), Акадэміі Фізічнага Выхавання (Познань). За гады працы наведаў шэраг краін – Балгарыю, Югаславію, Вялікабрытанію, Чэхаславакію, Польшчу і інш..
У 1997 г. І.І.Пірожнік абраны прафесарам Расійскай Міжнароднай Акадэміі Турызма (Масква).
Навукова –педагагічная дзейнасць Івана Іванавіча Пірожніка звязана ў апошнія гады з працай на геаграфічным факультэце (які ён узначальвае 1998 г., дзе чытае курсы эканамічнай геаграфіі Сусветнага акіяна, па праблемах палітычнай геаграфіі, эканоміцы і геаграфіі турызма, методыцы рэкрэацыйна – геаграфічных даследаванняў), з факультэтам міжнародных адносін БДУ (удзельнічаў у стварэнні кафедры міжнароднага турызма, вёў спецкурс па геапалітыцы).
І.І.Пірожнік аўтар больш за 250 навуковых прац.

1.1. 1.Основы географии туризма и экскурсионного обслуживания: Уч. пособ. для геогр.спец. вузов.-Мн., 1985.-253с; 2.География туризма и экскурсий в СССР (Учеб.пособие).-М., 1985.-87с (у ссаўт.); 3.Международный туризм в мировом хозяйстве –Мн., 1996.-49с; 4.Стан і перспектываы развіцця адпачынку і турызму ў Беларусі //Родная прырода.- 1975.-№2; 5.Применение факторного анализа для рекреационной оценки террито-рии //Изв. АН СССР. Сер. геогр.-1975.-№2; 6.Социально –экономические критерии эффек-тивности функционирования сети экскурсионных центров Белорусской ССР //Социально –географические проблемы повышения эффективности туристско –экскурсионного обслужи-вания /Сб.ст..-Мн., 1978; 7.Относно същността и особиностите на курортно –туристическите ресурси //Изв. на Българ.Географ. Дружество.-Т.16.-София, 1978; 8. Рекреационный район как предмет исследования региональной рекреационной географии //Проблеми на геогра-фията (София). Кн.3.-1978; 9.Рекреационные ресурсы БССР и проблемы их рационального использования //Природные и социально –экономические условия Бел.ССР /Сб.ст.-Мн., 1984 (у сааўт); 10.Zadaci geografije na izucavanju rekreativnih sistema //Turizmologija (Beograd) –1985.-Kn.16; 11.Rozwoj turystyki w ZSSR a problemy regionalizacji i zagospodarowania turystec-znego //Problemy turystyki (Warszawa).-1989.- Nr.1; 12.Рекреационное районирование и ку-рортно –оздоровительные учреждения (карта М 1: 3 000 000) //Атлас Белорусской ССР. -М., 1990; 13.Сацыальна –геаграфічныя тэндэнцыі развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі ту-рысцкага абслугоўвання (на прыкладзе СССР у 1976 –1990 гадах –Sosnowiec: Uniwersytet Slaski, 1992.-248s; 14.Рэкрэацыйныя рэсурсы Беларусі як фактар інтэнсіфікацыі ўязднога за-межнага турызму //Uwarunkowania pozwoju turystyki zagranicznej w Europie Srodkowej i Wschodiej. –Wroclaw. 1997.-№4 (на польск. мове); 15.Рекреационное районирование и ку-рортно –оздоровительные учреждения (карта М 1: 3 000 000) //Атлас Республики Беларусь. - Мн., 1998.
2.1.1. Шаруха І.М. Пірожнік І.І. //БЭ у 18тт. – Т.12. – Мн.: БЭ, 2001. – С.382.
Д.І.Пагуляеў | М.Р.Плоткін
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!