Наверх

І.Б.Школьнікаў

Опубликовано: 2591 день назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 556
0
Голосов: 0
І.Б.Школьнікаў
(1912-1964)
Іосіф Бянцыянавіч Школьнікаў нарадзіўся 25 верасня 1912 г. ў Бабруйску. Прайшоў шлях ад рабочага бабруйскага лесакамбіната да навукоўца. Сваё прызванне ён знайшоў не адразу. Вучыўся ў Тамбоўскай авіяшколе, Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. Скончыў гідраграфічны інстытут Галоўпаўночмаршляху (1939).
Яшчэ студэнтам Школьнікаў пачынае працу палярнага даследчыка: пер-шай яго зімоўкай быў удзел у дрэйфе ледакольнага парахода “Георгій Сядоў” (1937-38).
Да вайны І.Б.Школьнікаў працаваў на р.Індзігірка і р.Лена. Ужо з ліпеня 1941 г. уступае ў рады РСЧА, у якой знаходзіўся да 1947 г.. Вайну закончыў ка-валерам 4 вайсковых узнагарод.
Пасля дэмабілізацыі І.Б.Школьнікаў вяртаецца ў палярную гідраграфію і адразу ўзначальвае Новазямельскую гідраграфічную экспедыцыю. З 1950 г. працуе ў Гідраграфічным прадпрыемстве Міністэрства марскога флота на па-садзе кіраўніка аддзела гідраграфічных даследаванняў, галоўнага інжынера. І.Б.Школьнікаў – удзельнік шэрагу Арктычных экспедыцый.
Памёр І.Б.Школьнікў 23 чэрвеня 1963 г..
Імем Іосіфа Бянцыянавіча Школьнікава названы два геаграфічных аб’екты: мыс на ўсход ад Чавунскай губы і праліў у Карскім моры.

2.1. 1.Папоў С. Названы імем бабруйчаніна //Камуніст (Бабруйск).-1976.-8 верас.; 2.Болатаў А. І.Б.Школьнікаў //Географы і геолагі –ураджэнцы Магілёўскай вобласці.-Магілёў, 1995.- С.46-47.
(А.М.Болатаў)
М.А.Цытовіч | О.Ю.Шміт
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!