Наверх

Захапляльная вандроўка "СВІРСКІЯ ВАКОЛІЦЫ"

Опубликовано: 24 дня назад (22 июля 2015)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 4 раза — последний 23 июля 2015
Просмотров: 79
+2
Голосов: 2
Вандроўка СВІРСКІЯ ВАКОЛІЦЫ адбылася 18 ліпеня 2015 года.
У праграме:

Касцёлы пач. 17 – пач. 20 стст., палацы, паркі, гістарычная забудова ў Шэметаўшчыне, Засвіры, Свіры, Камарова, Альшэва. Унікальныя прыродныя ланшафты, краявіды Блакітных азёр, возера Свір, даліны Страчы...
Вядучы: Антон Астаповіч

Шэметаўшчызна - маёнтак роду Скірмунтаў.
У 1885 г. былі млын, стайня, вінакурня (1862-1914 гг.), цагляны завод, кузня, рыбная гаспадарка, касцёл. У 1960 г. 46 двароў. На 01.01.1997 г. 6 двароў, 13 жыхароў.
Карані Скірмунтаў знаходзяцца ў Пінскім Палессі. Аляксандр, старэйшы сын Шымона Скірмунта, у выніку шлюбу з Канстанцыяй, дачкою мінскага губернатара Казіміра Сулістроўскага, атрымаў у пасаг Шэметаўшчыну. Старажытны род Скрмунтаў – патрыётаў Беларусі ў 1939 г. быў фізічна знішчаны першымі саветамі.



Велічны бровар


Бровар і стайня


Кузня


Да святыні


Святыня






Дума аб вечнасці


Пахаванні Скірмунтаў


Рыбгас з далёкіх часоў і сёння



Засвір





Касцёл у Засвіры пабудаваны ў 1713 годзе. Комплекс кляштара кармелітаў уключаў сам касцёл, жылы аднапавярховы корпус, вежу-званіцу і браму. Храм дзейнічаў да 1864 года. У выніку падаўлення паўстання, кляштар быў скасаваны, а з 1866 года касцёл быў захоплены праваслаўнай царквой. У 1919 годзе царкву пераабсталявалі зноў у касцёл, а пазней зачынілі. Толькі ў 1994 годзе храм вярнулі вернікам, і з гэтага перыяду пачалася яго рэстаўрацыя.
Галоўны фасад па вертыкалі падзяляецц на тры часткі: цэнтральную і дзве бакавыя – двух’ярусныя вежы. Цэнтральная частка завяршаецца трохвугольным франтонам. Двух’ярусныя вежы ўпрыгожаны нішамі, аркамі і завяршаюцца невысокімі шатрамі. Храм у Засвіры належыць да перыяду беларускага барока – эпохі “сарматызму”.


Касцёл з боку апсіды



У засвірскай плябаніі неаднаразова гасцяваў вядомы беларускі мастак і пісьменнік Язэп Драздовіч, аўтар аповесцяў “Вар'ят без вар'яцтва” і “Вялікая шышка”.

Свір

Гарадскі пасёлак Свір (вядомы з 13 ст.) у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на беразе воз. Свір у басейне ракі Страча. Плошча 22,28 км². Найбольшая глыбіня 8,7 м. Даўжыня 14,1 км. Найбольшая шырыня 2,27 км. Даўжыня берагавой лініі 31,2 км. Аб′ём вады 104,3 млн. м³. Плошча вадазбору 364 км². Месца адпачынку – каля возера санаторый «Свір».
У 1931 г. - 1900 жыхароў. Знаходзіліся раённая ўправа, касцёл, царква, паліцэйскі ўчастак, гарадскі суд, аптэка, лякарня, пошта, працаваў адвакат, па святах праводзіліся кірмашы.

Цяпер размешчаны выканкам пассавета і кіраванне калгасу, пякарня, электрасеткавыя ўчастак, дзяржаўнае прадпрыемства "Свісмор", аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, Дом культуры, 2 бібліятэкі, сярэдняя школа з мастацкім ухілам, філіял Мядзельскай спартыўнай школы, дзіцячы сад, бальніца, станцыя хуткай дапамогі, паліклініка, аптэка, кафэ-бар, гатэль, 7 магазінаў, пункт бытавога абслугоўвання, участак Мядзельскага раённага вытворчага аб'яднання жылкамунгаспадаркі, участак Нарачанскага рыбгаса, рамонтныя майстэрні, філіял Маладзечанскага ДРБУ.






Аднаўленне касцёла пасля савецкіх разбурэнняў


Зрынуты і пашкоджаны звон


Прыгажосць вітражоў



Камарова.
Сядзібна-паркавы ансамбль Старжынскіх, толькі часткова захаваўся.


Брама





Дом, пабудаваны ў выглядзе літары П, які мае 1 паверх, з'яўляецца прыкладам адраджэння культуры барока і класіцызму.


Ліцэй

У цяперашні час на тэрыторыі былой сядзібы размяшчаецца сельскагаспадарчы ліцэй, Цэнтр развіцця прадпрымальніцтва, асноўнай задачай якога з'яўляецца - развіццё агратурызму ў курортнай зоне возера Нарач і папулярызацыя культурнай і гістарычнай спадчыны Нарачанскага краю. Падарожжа ў вёску Камарова цяпер уключаецца ў турыстычныя праграмы.

Альшэва – вёска цікавая тым, што ў ёй захаваліся руіны старадаўняй сядзібы роду Хамінскіх 18–19 стагоддзя. Як і ў большасці выпадкаў, ад старажытнай сядзібы засталася толькі малая частка: часткова гаспадарскі дом 1881–1893 гадоў і пабудовы стайняў.



Страча – правы прыток Віліі – даўжыня 59 км. Выцякае з воз. Малыя Швакшты, упадае ў Вілію каля вёс. Міхалішкі, дзе будуецца АЭС. Папулярны аб’ект воднага турызму.



Блакітныя азёры (Балдуцкая група азёр), ландшафтны заказнік на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Заказнік быў створаны з мэтай аховы каштоўнага азёрна-марэннага ландшафту і ўнікальных спалучэнняў прыродна-раслінных комплексаў. Рэльеф заказніка прадстаўлены складанай сістэмай озавых градаў і камавых узгоркаў, якія чаргуюцца з глыбокімі ўпадзінамі азёр (Балдук, Глубля,Глубелька, Ячменек, Імшарац, Вільчынія і іншыя). Кожнае з іх своеасаблівае і непаўторнае.




Мёртвае возера




На экалагічнай сцежцы: Духі нашых продкаў з далёкіх старажытных часов, якія заўжды з намі і сочаць за намі, ці правільна мы ўсё робім.

«Дзе Купалу хрысцілі?». Свята ў Радашковічах
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!