Наверх

Свята роднай мовы, Міжнародны Дзень роднай мовы

Опубликовано: 72 дня назад (11 февраля 2018)
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 198
-1
Голосов: 3
21 лютага «Арт Сядзіба» традыцыйна ладзіць «Свята роднай мовы». У гэты дзень у свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе, перадае «Радыё Рацыя».



21 лютага ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.
Арганізатары свята хочуць паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Праграма:
17:00 – 20:00 – на другім паверсе будзе праходзіць «Жывая бібліятэка». Гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні;
17.00 – 21.00 – на другім паверсе будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Мова» і іншыя;
18:00 – 19:00 – на галоўнай сцэне Ганна Комар прэзентуе першы зборнік вершаў культавага амерыканскага аўтара Чарльза Букоўскі на беларускай мове. Укладальніца і перакладчыца раскажа шмат цікавых фактаў пра Букоўскі, распавядзе пра кнігу і пачытае вершы з яе;

19:00 – 22:00 – у галоўнай залі выступяць беларускія гурты:
– Rahis;
– MIKITA;
– Бяз Назвы;
– The Superbullz.


17:00 – 22:00 – кожны зможа паставіць свой подпіс пад Першай Устаноўнай Граматай Беларускай Народнай Рэспублікі, якая з’явілася на свет 100 гадоў таму. Кожны зможа атрымаць копію Устаноўнай граматы сабе на памяць;

18:00 – 20:00 – на другім паверсе для дзетак падрыхтаваная дзіцячая праграма: батлейка і фотазона; Увесь вечар будзе працаваць кірмаш ад symbal.by і hareza.by

21 лютага / Кафэ «Грай». Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33

УВАХОД ВОЛЬНЫ.

Але трэба запісацца: https://vk.com/dzenmovy2018?w=app5708398_-160757660 або па тэлефоне: +375 25 996 93 76
Як савецкія СМІ асьвятлялі катастрофу на ЧАЭС | Запрашэнне ў падарожжа па мясцінах Дунін-Марцінкевіча
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!