Наверх

Беларус завершыў марафон па Ісландыі пад бел-чырвона-белым сцягам—100 год БНР

Опубликовано: 194 дня назад (9 марта 2018)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 2 раза — последний 9 марта 2018
Просмотров: 419
+3
Голосов: 3
Беларус завершыў марафон, прысвенчаны да 100 годдзя БНР, па Ісландыі пад бел-чырвона-белым сцягам.






Беларускі прадпрымальнік, які пражывае ў Празе, Кірыл Якімовіч завершыў свой 7-дзёвнны марафон па замерзлай лаве ў Ісландыі, гл. «Фейсбук», «Радыё Свабода».
Акрамя таго, да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі Якімовіч зварыў юбілейны сорт піва.

[/b]

Піва з пахам торту

Камэрцыйнае піва Кірыл варыць два гады. Але дужацца з чэхамі на рынку традыцыйнага броварства не зьбіраецца — яму цікава вынаходзіць уласны смакавы букет, каб былі, як у клясыка: і капрыз, і ідэя, і патас, і мэтафізычны намёк.

— Гэта цяпер трэнд у малым броварстве — варыць піва зь неўласьцівымі водарамі і смакамі. Напрыклад, у нас было піва з новазэляндзкім хмелем — з водарам белага віна. Ці з водарам манга. А яшчэ нядаўна гітом нашага вечара было піва з водарам торта тырамісу, — расказвае ён.

Калі стандартны асартымэнт буйных вытворцаў перастае задавальняць патрэбы масавага спажыўца, надыходзіць час малых прыватных бровараў. Кожны тыдзень у Чэхіі ўзьнікае адзін міні-бровар, іх у краіне больш як 350. Амбітная мэта чэхаў — дасягнуць тысячы: столькі бровараў тут было да першай сусьветнай вайны. Большасьць півавараў ставяць на клясычную камбінацыю: «дзясятка», «дванаццатка», «напаўцёмная трынаццатка» — тры кіты, на якіх трымаецца тутэйшы піўны рынак. Але прапанаваць чэхам, зь іх піўным патрыятызмам, піва з пахам торту? Я нават баюся ўявіць такі «мэтафізычны намёк».

— Гэта так, — пагаджаецца Кірыл, — але ўсё мяняецца. Мы пакуль працуем не на прыбыткі, а на імя і на якасьць. І прызнаньне паступова прыходзіць. Нечакана нас запрасілі ў траўні да ўдзелу ў буйнейшым чэскім піўным фэстывалі ў ліку 35 лепшых півавараў. Крафтавае броварства — сусьветны трэнд, а Чэхія аўтсайдэр у гэтым сэнсе. У суседняй Польшчы росквіт крафтавага піва. У Беларусі нават, я думаю, разьвіцьцё малога броварства вышэйшае, чым у Чэхіі.
Чаргінец падтрымлівае ідэю аб існаванні БНР | У Менску ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!