Наверх

Смог захапіў Беларусь, паявілася дымавая заслона

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 966 дней назад (3 ноября 2014)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 3 раза — последний 4 ноября 2014
Просмотров: 586
+6
Голосов: 6
З 23 па 29 кастрычніка 2014 г. практычна на ўсёй Беларусі адчуваліся пах дыму і гару, асабліва ў Мінску, а таксама ў Віцебску, Гомелі, Магілёве, Жодзіне, Барысаве, Маладзечне, Салігорску, Рудзенску і інш. У гэты час у Мінскім, Пухавіцкім і Салігорскім раёнах былі выяўлены агмені тарфяных пажараў, дым ад якіх распаўсюджваўся па ўсёй Беларусі.

Ад смогу ў адчувальных людзей кружылася галава, пяршыла ў горле, узнікала адышка. Што трэба рабіць? Не адкрываць фортку!


Мінск у смогу. Фота зроблена Віктарам Гіліцкім 29.10.2014 г. (серада)
з самалёта з вышыні 1200 м.



Віной распаўсюджвання забруджвання паветра і смогу стала прыземная інверсія тэмпературы, якая звычайна ўзнікае пры панаванні антыцыкланальнага надвор’я. Менавіта інверсія, а гэта павышэнне тэмпературы з вышынёй, якая надае ўстойлівы нерухомы стан атмасферы, затрымлівала і перашкаджала вынасу забруджвання і яго рассеяння ў верхніх слаях атмасферы. Метэаралагічныя ўмовы, якія склаліся ў перыяд з 23 па 29 кастрычніка, паспрыялі пагаршэнню якасці паветра, назапашванню дробнадысперснага пылу і дыму – цвёрдых часцінак памерам менш за 10 мікрон у некалькі раз больш за норму.



Змяненні колькасці пылу ў паветры Мінску у мікраграмах на метр кубічны МкГ/м3
Паводле даных Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і
маніторынга навакольнага асяроддзя

Акрамя таго, гарадскія агламерацыі – буйныя гарады звычайна ўяўляюць востравы цяпла, тэмпература якіх вышэй, чым у прыгараднай зоне. У выніку рознасці тэмператур паміж горадам і яго ускрайкамі ўзнікае мясцовая цыркуляцыя – гарадскі брыз, які пераносіць дым і пыл з ускрайкаў горада да яго сярэдзіны, а ў антыцыкланальнае надвор’е адбываецца канцэнтрацыя.
Climate Forum East - Regional Conference, 8--9 October, 2014, Minsk, Hotel Planeta | Экзамен па аграметэаралогіі для студэнтаў-гідраметэаролагаў
Комментарии (2)
Татьяна Флерко # 4 ноября 2014 в 07:59 +3
У Гомелi смог меньшы. Але таксама присутнiчае пах дыму.
Хлебин Роман # 4 ноября 2014 в 14:37 +2
И не только дыма...уже несколько дней в воздухе устойчиво пахнет канализацией. По той же, видимо, причине. Напрашивается вывод что Гомель всегда пахнет *овном, и лишь благодаря перемешиванию воздуха мы этот запах не ощущаем. А интересно, чем пахнет в других городах?