Наверх

Кліматычны саміт у Парыжы –– 40 тысяч удзельнікаў

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 922 дня назад (9 декабря 2015)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 2 раза — последний 9 декабря 2015
Просмотров: 632
+3
Голосов: 3
Саміт у Парыжы – найважнейшы ў нашым жыцці.


Вынікам першага тыдня саміта – папярэдняе пагадненне даўжынёй у 46 старонак, якое павінна быць зацверджана да канца гэтага тыдня. У гэты дакумент унесена 500 рэдактарскіх правак і прапаноў! Дакумент – пра барацьбу са змяненнямі клімату на бліжэйшыя 15 год.



Усё больш галасоў гучыць за паступовы пераход ад вуглявадароднай эпохі да зялёнай рэвалюцыі, якая павінна быць глабальнай. Кіраўнікі 8 краін і 100 гарадоў Свету выказалі свой намер аб пераходзе на выкарыстанне 100 % аднаўляльных крыніц энергіі.



Лейтматыў – галоўная думка саміта. Свет без выкапнёвага паліва магчымы! Гэта можа быць дасягнута пры нашым жыцці – да 2050 году!



Каб захаваць геаграфічную абалонку – жыццёвае асяроддзе сусветнага згуртаванне трэба на даным этапе ўтрымаць павышэнне глабальнай тэмпературы на ўзроўню не больш за 1,5 – 2 градусы!
Калі ж тэмпература Зямлі вырасце на 5–6 град. – чалавецтва загіне!

100 мільяардаў даляраў – такі штогодні аб’ём кліматычнага фонду, у які будуць укладываць грошы развітыя краіны, каб дапамагчы слаба развітым у барацьбе са змяненнямі клімату, адаптавацца сваёй гаспадаркай да зменлівасці клімату і кампенсаваць страты ад яго зменлівасці.
Унікальная фатаграфія воблачнага поля Зямлі | Прыгажосць нашай планеты Зямля, калі глядзець з боку Месяца
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!